Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 19

1 І, увайшоўшы, праходзіў Ён праз Ерыхон.

2 І вось, чалавек, якога звалі імем Закхей, і быў ён начальнік мытнікаў і чалавек багаты.

3 І ён шукаў убачыць Ісуса, які Ён, і ня мог з-за натоўпу, бо быў малы ростам.

4 І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо Ён меўся праходзіць каля яго.

5 І калі прыйшоў на гэтае месца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: «Закхей! Зыходзь хутчэй, бо сёньня Я мушу спыніцца ў доме тваім».

6 І той пасьпешліва зыйшоў, і прыняў Яго з радасьцю.

7 І ўсе, якія бачылі ўсё гэта, наракалі, кажучы, што Ён увайшоў да грэшнага чалавека.

8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: «Госпадзе! Вось, палову маёмасьці маёй я аддаю ўбогім, і, калі каго абвінаваціў фальшыва, аддам учацьвёра».

9 Ісус жа сказаў яму: «Сёньня сталася збаўленьне дому гэтаму, таму што і ён сын Абрагама.

10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і збавіць тое, што было загінуўшы».

Veja também