Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 22

54 Схапіўшы Яго, яны павялі [Яго], і прыйшлі ў дом першасьвятара. А Пётар ішоў за Ім здалёк.

55 Калі ж распалілі агонь сярод панадворку і паселі разам, сядзеў і Пётар сярод іх.

56 Убачыўшы ж яго, нейкая служка, якая сядзела ля сьвятла і прыглядалася да яго, сказала: «І гэты быў з Ім».

57 Ён жа адрокся ад Яго, кажучы: «Жанчына! Я ня ведаю Яго».

58 І неўзабаве іншы, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». А Пётар сказаў: «Чалавеча! Ня я гэта».

59 І, калі прайшло каля адной гадзіны, нехта іншы настойваў, кажучы: «Праўда, і гэты быў з Ім, бо ён Галілеец».

60 А Пётар сказаў: «Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш». І тады, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.

61 І павярнуўшыся, Госпад паглядзеў на Пятра, і ўзгадаў Пётар слова Госпада, як Ён сказаў яму: «Перш, чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».

62 І, выйшаўшы вон, Пётар горка заплакаў.

Veja também