Pular para o conteúdo
Publicidade

ЛУКІ 23

33 І калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, а другога з левага боку.

34 Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.

35 І стаяў народ, гледзячы. А разам з імі насьміхаліся і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён Хрыстос, Выбранец Божы».

36 Зьдзекваліся з Яго і жаўнеры, падыходзячы, і прыносячы Яму воцат,

37 і кажучы: «Калі Ты Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога».

38 І быў над Ім надпіс, напісаны пісаньнямі грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі: «Гэта Валадар Юдэйскі».

39 Адзін з павешаных злачынцаў блюзьніў на Яго, кажучы: «Калі Ты Хрыстос, збаў Сябе і нас».

40 Адказваючы, другі забараняў яму, кажучы: «Ці ж ты не баішся Бога, бо і сам маеш такі самы прысуд?

41 І мы сапраўды [асуджаны] справядліва, бо атрымалі вартае таго, што мы зрабілі, а Ён нічога благога не зрабіў».

42 І сказаў Ісусу: «Узгадай пра мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Валадарства Тваё!»

43 І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёньня будзеш са Мною ў раі».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também