Pular para o conteúdo
Publicidade

Lucas 24

13 І вось, у той жа дзень двое з іх ішлі ў мястэчка, што на адлегласьці ў шэсьцьдзясят стадыяў ад Ерусаліму, называнае Эмаус.

14 І яны гутарылі між сабою пра ўсе гэтыя здарэньні.

15 І сталася, калі яны гутарылі і разважалі між сабою, вось, Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі.

16 Вочы ж іхнія былі стрыманыя, дык не пазналі Яго.

17 Ён жа сказаў ім: «Што гэта за словы вы гаворыце між сабою, ідучы, і чаму вы панурыя?»

18 Адказваючы, адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму: «Ці ты адзін з вандроўнікаў у Ерусаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні?»

19 І Ён сказаў ім: «Што?» Яны ж сказалі Яму: «Пра Ісуса з Назарэту, Які быў прарок, магутны ў справе і слове перад Богам і ўсім народам;

20 як выдалі Яго першасьвятары і начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і ўкрыжавалі Яго?

21 А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, Які мае адкупіць Ізраіль. Але да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзень сёньня, як тое сталася.

22 Але некаторыя жанчыны з нашых зьдзівілі нас: быўшы раніцай ля магілы

23 і не знайшоўшы цела Ягонага, яны прыйшлі, кажучы, што ўгледзелі відзеж анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.

24 І пайшлі некаторыя з нашых да магілы, і знайшлі так, як і казалі жанчыны, а Яго ня бачылі».

25 І Ён сказаў ім: «О, бяздумныя і павольныя сэрцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі!

26 Ці ж ня гэтак трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?»

27 І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім усё, што напісана пра Яго.

28 І наблізіліся яны да таго мястэчка, куды ішлі; і Ён паказаў, што ідзе далей.

29 І яны затрымлівалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара». І Ён увайшоў, каб застацца з імі.

30 І сталася, калі Ён узьлягаў разам з імі, Ён, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў і даў ім.

31 І адчыніліся вочы іхнія, і яны пазналі Яго, а Ён стаўся нябачным для іх.

32 І казалі яны адзін аднаму: «Ці ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі адчыняў нам Пісаньне?»

33 І, устаўшы ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам Адзінаццаць і тых, што з імі,

34 якія гаварылі, што Госпад сапраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.

35 І яны распавялі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба.

Veja também