39 Паглядзіце на рукі Мае і на ногі Мае, бо гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне і пабачце, бо дух цела і костак ня мае, што, як бачыце, Я маю».
40 І, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.
41 Калі ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і зьдзіўляліся, Ён сказаў ім: «Ці маеце тут якую ежу?»
42 Яны ж далі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.
43 І, узяўшы, Ён еў перад імі.