Pular para o conteúdo
Publicidade

Лукі 3:1-18

1 А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понтый Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісаній — тэтрархам у Абіліне,

2 пры першасьвятарах Аньне і Каяфе было слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.

3 І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Ярданскіх, прапаведуючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў,

4 як напісана ў кнізе словаў прарока Ісаі, які кажа: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: "Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго;

5 усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай панізяцца, крывізны няхай выпрастуюцца, і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;

6 і ўгледзіць усякае цела збаўленьне Божае"».

7 І казаў ён натоўпам, якія прыходзілі хрысьціцца ў яго: «Спараджэньні яхідны, хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад гневу, які надыходзіць?

8 Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: "Бацьку маем Абрагама", бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.

9 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, сьсякаецца і кідаецца ў агонь».

10 І спытаўся ў яго натоўп, кажучы: «Дык што нам рабіць?»

11 А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае».

12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца, і сказалі яму: «Настаўнік, што нам рабіць?»

13 А ён сказаў ім: «Нічога не бярыце больш таго, што вам загадана».

14 Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».

15 І народу, які чакаў і разважаў у сэрцах сваіх адносна Яна, ці не Хрыстос ён,

16 адказаў Ян усім, кажучы: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.

17 Веялка Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць ток Свой, і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а салому спаліць агнём незгасальным».

18 І шмат іншага дабравесьціў ён народу, навучаючы яго.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.