18 вось, нясуць мужчыны на ложку чалавека, які быў спараліжаваны, і хацелі ўнесьці яго [ў дом] і палажыць перад Ісусам;
19 і, не знайшоўшы, дзе пранесьці яго праз натоўп, узьлезьлі на дах і праз страху спусьцілі яго разам з ложкам на сярэдзіну перад Ісусам.
20 І Ён, бачачы веру іх, сказаў яму: «Чалавеча! Адпускаюцца табе грахі твае».
21 І пачалі разважаць кніжнікі і фарысэі, кажучы: «Хто Ён такі, што кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?»
22 А Ісус, пазнаўшы думкі іхнія, адказваючы, сказаў ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
23 Што лягчэй сказаць: "Адпускаюцца табе грахі твае", ці сказаць: "Устань і хадзі"?
24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — сказаў Ён спараліжаванаму. — «Кажу табе: устань і, узяўшы ложак твой, ідзі ў дом твой».
25 І той, адразу ўстаўшы перад імі, узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў у дом свой, славячы Бога.