1 Калі ж Ён скончыў [гаварыць] усе словы Свае ў вушы народу, увайшоў у Капэрнаум.
2 У аднаго ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці.
3 Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу ягонага.
4 І яны, прыйшоўшы да Ісуса, дужа прасілі Яго, кажучы: «Ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэтае,
5 бо ён любіць народ наш і пабудаваў нам сынагогу».
6 Ісус пайшоў з імі. А калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: "Не турбуйся, Госпадзе! Бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой,
7 бо і сябе самога я не палічыў вартым прыйсьці да Цябе. Але скажы слова, і будзе аздароўлены слуга мой.
8 Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: "Пайдзі", — і ён ідзе; і другому: "Прыйдзі", — і ён прыходзіць; і слузе майму: "Зрабі тое", — і ён робіць».
9 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, павярнуўшыся, сказаў натоўпу, які ішоў за Ім: «Кажу вам, што нават у Ізраілі не знайшоў Я гэткае веры».
10 І вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.