Pular para o conteúdo
Publicidade

ЛУКІ 7

31 Госпад жа сказаў: «З кім параўнаю людзей пакаленьня гэтага? І да каго яны падобныя?

32 Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы, і клічуць адзін аднаго, і кажуць: "Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі".

33 Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: "Дэмана мае".

34 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: "Вось, чалавек абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў".

35 І апраўдана мудрасьць усімі дзецьмі яе».

36 Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.

37 І вось жанчына з таго гораду, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узьлягае ў доме фарысэя, прынесла алябастравы збанок міра,

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também