Pular para o conteúdo
Publicidade

Плач 3:1-9

1 Я — той муж, які бачыў гора ад кію гневу Ягонага.

2 Ён вёў мяне і прывёў у цемру, а не ў сьвятло.

3 Толькі супраць мяне Ён павярнуўся. Ён зьвярнуў руку Сваю на мяне ўвесь дзень.

4 Ён зьнішчыў цела маё і скуру маю, патрушчыў косткі мае.

5 Ён забудаваў [агароджай] мяне і атачыў жоўцю і гаротаю,

6 пасадзіў мяне ў месца цёмнае, як памерлых даўно.

7 Ён абгарадзіў мяне, і я ня выйду; Ён зрабіў цяжкімі кайданы мае.

8 Нават калі я крычу і малю, Ён спыняе малітву маю.

9 Ён абгарадзіў шляхі мае часанымі камянямі, скрывіў сьцежкі мае.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.