19 Узгадай нядолю маю і гаротнасьць маю, палын і жоўць.
20 Узгадваючы, узгадвае [пра Цябе] і гнецца ў-ва мне душа мая.
21 Я вяртаю гэта да сэрца майго, і дзеля гэтага я спадзяюся.
22 Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.
23 Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.
24 «ГОСПАД — гэта частка мая, — казала душа мая, — дзеля гэтага я спадзяюся на Яго».