Pular para o conteúdo
Publicidade

Лявіт 23:10,11,15,16

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

10 «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: "Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага.

11 Ён патрасе сноп перад абліччам ГОСПАДА, каб Ён прыняў яго; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго.

15 Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэс­ваньня, сем поўных тыдняў,

16 аж да дня пасьля сёмай суботы адлічыце пяцьдзясят дзён, і тады складзіце новую ахвяру хлебную для ГОСПАДА.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    10 абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі прыйдзеце ў зямлю, якую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй жніво, дык прынясеце першы сноп жніва вашага да сьвятара;

    11 ён падыме гэты сноп перад Госпадам, каб здабыць вам упадабаньне; на другі дзень сьвята падыме яго сьвятар;

    15 Адлічэце сабе ад першага дня пасьля сьвята, ад таго дня, калі прыносіце сноп трасеньня, сем поўных тыдняў,

    16 да першага дня пасьля сёмага тыдня адлічэце пяцьдзясят дзён, і тады прынясеце новае хлебнае прынашэньне Госпаду:

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.