25 Калі зьбяднее брат твой і прадасьць частку маёмасьці сваёй, няхай прыйдзе адкупіцель, сваяк ягоны, і выкупіць маёмасьць, прададзеную братам ягоным.
47 Калі прыхадзень або пасяленец твой разбагацее, а брат твой зьбяднее і прадасьць сябе прыхадню, які пасяліўся ў цябе, або нашчадку сям’і прыхадня,
48 пасьля продажу можа ён быць выкуплены. Няхай адзін з братоў ягоных выкупіць яго.
49 Або дзядзька ягоны, або сын дзядзькі, або нехта са сваякоў з сям’і ягонай няхай выкупіць яго. Або калі знойдзе [сілу] рука ягоная, няхай выкупіць сам сябе.