35 І падыйшлі да Яго Якуб і Ян, сыны Заўдыя, кажучы: «Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам, пра што будзем прасіць».
36 Ён жа сказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?»
37 Яны ж сказалі Яму: «Дай нам, каб нам сесьці аднаму праваруч Цябе, а другому — леваруч Цябе ў славе Тваёй».
38 Ісус жа сказаў ім: «Ня ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?»
39 Яны сказалі Яму: «Можам». Ісус жа сказаў ім: «Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.
40 Але сесьці праваруч Мяне або леваруч Мяне не Мая [справа] даваць, але каму падрыхтавана».
41 І, пачуўшы, дзесяць пачалі абурацца на Якуба і Яна.
42 Ісус жа, паклікаўшы іх, гаворыць ім: «Вы ведаеце, што тыя, якія лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і магнаты іхнія маюць уладу над імі.
43 У вас няхай будзе ня гэтак, але хто хоча стацца між вамі большым, няхай будзе служыцелем вашым.
44 І хто хоча ў вас стацца першым, няхай будзе слугою ўсіх.
45 Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».