1 І калі наблізіліся да Ерусаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Ён пасылае двух вучняў Сваіх
2 і гаворыць ім: «Ідзіце ў мястэчка, што перад вамі, і адразу, уваходзячы ў яго, знойдзеце асьляня прывязанае, на якога яшчэ ніхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце.
3 І калі хто скажа вам: "Што вы гэта робіце?", скажыце, што Госпад яго патрабуе, і адразу пашле яго сюды».
4 Яны пайшлі і знайшлі асьляня пры дзьвярах звонку на вуліцы, і адвязалі яго.
5 І некаторыя, што там стаялі, гаварылі ім: «Што вы робіце, адвязваючы асьляня?»
6 Яны ж сказалі ім, як загадаў Ісус, і пусьцілі іх.
7 І прывялі асьляня да Ісуса, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Ён сеў на яго.