Pular para o conteúdo
Publicidade

Марка 11:12-14,20,21

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

12 І назаўтра, калі ішлі яны з Бэтаніі, Ён адчуў голад.

13 І, убачыўшы здалёк фігавае дрэва, пакрытае лісьцем, падыйшоў, ці ня знойдзе што на ім; але, падыйшоўшы да яго, нічога не знайшоў, акрамя лістоты, бо не была пара на фігі.

14 І, адказваючы, Ісус сказаў да яго: «Няхай ніхто ўжо да веку ня есьць з цябе плоду». І чулі гэта вучні Ягоныя.

20 І раніцаю, праходзячы міма, убачылі фігавае дрэва, ссохлае ад кораня.

21 І, узгадаўшы, Пётар кажа Яму: «Раббі, вось, фігавае дрэва, якое Ты пракляў, засохла».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    12 На другі дзень, калі яны выйшлі зь Віфаніі, Ён схацеў есьці;

    13 і, угледзеўшы здалёку смакоўніцу, пакрытую лісьцем, пайшоў, ці ня знойдзе чаго на ёй; але, падышоўшы да яе, нічога не знайшоў, апрача лісьця, бо яшчэ ня час быў зьбіраць смоквы.

    14 І сказаў ёй Ісус: ад сёньня хай ніхто зь цябе ня есьць плоду вавек. І чулі гэта вучні Ягоныя.

    20 Раніцай, праходзячы міма, убачылі, што смакоўніца засохла да кораня.

    21 І, прыгадаўшы, Пётр кажа Яму: Равьві! паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, усохла.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.