20 І раніцаю, праходзячы міма, убачылі фігавае дрэва, ссохлае ад кораня.
21 І, узгадаўшы, Пётар кажа Яму: «Раббі, вось, фігавае дрэва, якое Ты пракляў, засохла».
22 І, адказваючы, Ісус гаворыць ім: «Мейце веру Божую!
23 Бо сапраўды кажу вам: калі хто скажа гэтай гары: "Будзь узятая і кінутая ў мора", і ня будзе сумнявацца ў сэрцы сваім, але будзе верыць, што станецца так, як гаворыць, — будзе яму, што б ні сказаў.
24 Дзеля гэтага кажу вам: Усё, пра што ў малітве будзеце прасіць, верце, што атрымаеце, і будзе вам.
25 І калі стаіцё ў малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Які ў небе, дараваў вам грахі вашыя.