3 І прыходзяць да Яго са спараліжаваным, якога несьлі чацьвёра.
4 І, ня здолеўшы прайсьці да Яго дзеля натоўпу, раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусьцілі ложак, на якім ляжаў спараліжаваны.
5 І Ісус, убачыўшы веру іхнюю, кажа спараліжаванаму: «Дзіця, адпускаюцца грахі твае».
6 Былі ж там некаторыя кніжнікі, якія сядзелі і разважалі ў сэрцах сваіх:
7 «Што гэта Ён кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, калі ня Сам Бог?»
8 А Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны гэтак думаюць, кажа ім: «Што вы гэтак разважаеце ў сэрцах вашых?
9 Што лягчэй, сказаць спараліжаванаму: "Адпускаюцца твае грахі", ці сказаць: "Устань, вазьмі ложак твой і хадзі"?
10 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа спараліжаванаму:
11 «Табе кажу: "Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой"».
12 І той адразу ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі ня бачылі».