Pular para o conteúdo
Publicidade

МАРКА 3

1 І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там чалавек, які меў сухую руку.

2 І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.

3 І Ён кажа сухарукаму чалавеку: «Стань на сярэдзіне!»

4 І кажа ім: «Ці належыць у суботу рабіць добрае, ці рабіць благое? Душу выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.

5 І, глянуўшы на іх з гневам, смуткуючы дзеля скамяненьня сэрца іхняга, кажа чалавеку гэтаму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і зрабілася рука яго здаровая, як і другая.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também