Pular para o conteúdo
Publicidade

Марка 3:13-19

13 І ўзыходзіць на гару, і кліча тых, якіх Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.

14 І вызначыў Дванаццаць, каб былі з Ім і каб пасылаць іх абвяшчаць,

15 і каб мелі ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў:

16 Сымона, і даў яму імя Пётар,

17 і Якуба Заўдыявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць "Сыны грому",

18 і Андрэя, і Філіпа, і Барталамея, і Мацьвея, і Тамаша, і Якуба Алфеявага, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта,

19 і Юду Іскарыёта, які выдаў Яго.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.