31 І прыходзяць браты Ягоныя і маці Ягоная, і, стоячы вонкі, паслалі да Яго клікаць Яго.
32 І сядзеў кругом Яго натоўп, і сказалі Яму: «Вось, маці Твая і браты Твае вонкі, яны шукаюць Цябе».
33 І, адказваючы ім, гаворыць: «Хто маці Мая і браты Мае?»
34 І, агледзеўшы наўкола тых, што каля Яго сядзелі, кажа: «Вось маці Мая і браты Мае!
35 Бо хто выконвае волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».