26 І сказаў: «Гэтак ёсьць Валадарства Божае, як быццам чалавек кідае насеньне ў зямлю.
27 І ці ён сьпіць, ці ўстае ноччу і днём, а насеньне ўзыходзіць і расьце, і ён ня ведае, як.
28 Бо зямля сама сабою родзіць спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе.
29 Калі ж плод сасьпее, адразу пасылае серп, бо надыйшло жніво».