Pular para o conteúdo
Publicidade

Marcos 4

3 «Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць.

4 І сталася, калі сеяў, адно [зерне] ўпала пры дарозе; і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі яго.

5 Іншае ўпала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі, і адразу ўзыйшло, бо зямля была неглыбокая;

6 а калі ўзыйшло сонца, зьвяла, і, як ня мела кораня, высахла.

7 А іншае ўпала ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі яго, і не дало плоду.

8 А іншае ўпала ў добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла адно трыццаць, адно шэсьцьдзясят, і адно сто».

9 І сказаў ім: «Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».

Veja também