Pular para o conteúdo
Publicidade

Marcos 5

25 І нейкая жанчына, якая [была] хворая на цячэньне крыві дванаццаць гадоў,

26 і шмат нацярпелася ад шматлікіх лекараў, і выдаткавала ўсё, што мела, і не атрымала аніякай карысьці, але яшчэ горш пачувалася,

27 пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ў натоўпе ззаду і дакранулася да шаты Ягонае,

28 бо казала: «Калі толькі дакрануся шаты Ягонае, буду выратаваная».

29 І адразу высахла ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што паздаравела ад немачы.

30 І адразу Ісус, адчуўшы ў Сабе, што моц выйшла з Яго, павярнуўся да натоўпу і сказаў: «Хто дакрануўся шаты Маёй?»

31 І сказалі Яму вучні Ягоныя: «Бачыш натоўп, які цісьне Цябе, і кажаш: "Хто дакрануўся да Мяне?"»

32 Але Ён паглядзеў кругом, каб убачыць тую, што зрабіла гэта.

33 А жанчына, спалохаўшыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.

34 Ён жа сказаў ёй: «Дачка! Вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здаровая ад немачы тваёй».

Veja também