6 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, прарочыў Ісая, як напісана: "Народ гэты губамі шануе Мяне, а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
7 Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньням і пастановам чалавечым".
8 Бо вы, пакінуўшы прыказаньне Божае, трымаецеся традыцыі чалавечай, абмываньня конавак і келіхаў, і шмат іншага, да гэтага падобнага, чыніце».