Pular para o conteúdo
Publicidade

МАРКА 7

9 І сказаў ім: «Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб захаваць традыцыю вашую?

10 Бо Майсей сказаў: "Шануй бацьку твайго і маці тваю", і: "Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ".

11 А вы гаворыце: "Калі скажа чалавек бацьку або маці: Карбан, гэта значыць, дар [Богу] тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся",

12 і ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі свайго або маці сваёй,

13 пазбаўляючы сілы слова Божае праз традыцыю вашую, якую вы перадаяцё, і шмат да гэтага падобнага чыніце».

Veja também