Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 13:18-23

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

18 А вы паслухайце прыповесьць пра сейбіта.

19 Да ўсякага, хто чуе слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным; гэта тое, што пасеянае пры дарозе.

20 А пасеянае на камяністым месцы — гэта той, хто чуе слова і адразу з радасьцю прыймае яго,

21 але ня мае ў сабе кораня і нетрывалы: калі надыходзіць прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу горшыцца.

22 А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але турботы веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.

23 А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і раз­у­мее, той, які дае плод, і дае адзін сто, а іншы — шэсьцьдзясят, а іншы — трыццаць».

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    18 Але ж вы пачуйце прытчу пра сейбіта:

    19 да кожнага, хто слухае слова пра Царства і не разумее, прыходзіць ліхадзей і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным: вось каго азначае пасеянае пры дарозе.

    20 А пасеянае на камяністых мясьцінах азначае таго, хто чуе слова і адразу з радасьцю прымае яго;

    21 але ня мае кораня ў сабе і нясталы: калі настане ўціск альбо ганеньне за слова, адразу спакушаецца.

    22 А пасеянае ў церне азначае таго, хто чуе слова, але клопат веку гэтага і панада багацьця заглушае слова, і яно стаецца бясплодным.

    23 А пасеянае на добрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумее, які і плод прыносіць і дае адзін сто, другі шэсьцьдзясят, а той трыццаць.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.