Publicidade

Mateus 13

24 Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім.

25 Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, і пасеяў між пшаніцаю кукаль, і пайшоў.

26 Калі ж узыйшла рунь і дала плод, тады паказаўся і кукаль.

27 І прыйшоўшы, слугі гаспадара дому сказалі яму: "Пане, ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? Адкуль тады кукаль?"

28 Ён жа сказаў ім: "Вораг чалавек зрабіў гэтае". А слугі сказалі яму: "Дык хочаш, мы пойдзем і зьбярэм яго?"

29 А ён прамовіў: "Не, каб, зьбіраючы кукаль, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы.

30 Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'"».

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-20_17-16-08-