Publicidade

Mateus 13

3 І гаварыў ім шмат у прыповесьцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць.

4 І калі сеяў, адны [зярняты] ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх.

5 Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая,

6 а калі ўзыйшло сонца, зьвялі і, як ня мелі кораня, высахлі.

7 Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.

8 А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзясят, а адно — трыццаць.

9 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-20_17-16-08-