Pular para o conteúdo
Publicidade

МАЦЬВЕЯ 13

36 Тады Ісус, пакінуўшы натоўпы, увайшоў у дом, і падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Растлумач нам прыповесьць пра кукаль на полі».

37 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Сейбіт добрага насеньня гэта Сын Чалавечы.

38 Поле гэта сьвет, добрае насеньне гэта сыны Валадарства, а кукаль сыны злога;

39 вораг, які пасеяў іх, гэта д’ябал, жніво сканчэньне веку, а жняцы анёлы.

40 Бо як зьбіраюць кукаль і агнём паляць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага:

41 пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне,

42 і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў.

43 Тады праведнікі зазьзяюць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também