Pular para o conteúdo
Publicidade

Mateus 14

22 І адразу змусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць натоўпы.

23 І, адпусьціўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару памаліцца насамоце; і калі надыйшоў вечар, быў там адзін.

24 А човен ужо быў пасярод мора, кіданы хвалямі, бо вецер быў супраціўны.

25 А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.

26 І вучні, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, стрывожыліся, кажучы: «Гэта здань», і ад страху закрычалі.

27 Ісус жа адразу загаварыў з імі, кажучы: «Будзьце пэўныя, гэта Я; ня бойцеся».

28 Адказваючы ж Яму, Пётар сказаў: «Госпадзе! Калі гэта Ты, загадай мне ісьці да Цябе па вадзе».

29 Ён жа сказаў: «Ідзі». І, выйшаўшы з чаўна, Пётар пайшоў па вадзе, ідучы да Ісуса.

30 Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»

31 А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»

32 І калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сьціх.

33 А тыя, што былі ў чаўне, падыйшоўшы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты Сын Божы!»

Veja também