Pular para o conteúdo
Publicidade

МАЦЬВЕЯ 15

3 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Чаму і вы адступаецеся ад прыказаньня Божага дзеля традыцыяў вашых?

4 Бо Бог загадаў, кажучы: "Шануй бацьку твайго і маці", і: "Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ".

5 А вы кажаце: "Калі хто скажа бацьку або маці: 'Дар [Богу] тое, чым ты ад мяне карыстаўся',

6 той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю". І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых.

7 Крывадушнікі! Слушна прарочыў пра вас Ісая, кажучы:

8 "Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.

9 Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых"».

Veja também