Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 16:1-4

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

1 І, падыйшоўшы, фарысэі і садукеі, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з неба.

2 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Увечары вы кажаце: "Будзе пагода, бо неба чырвонае".

3 І раніцаю: "Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае". Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?

4 Пакаленьне злое і чужаложнае знаку шукае, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адыйшоў.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    1 І падступіліся фарысэі і садукеі і, спакушаючы, прасілі Яго паказаць ім азнаку зь неба.

    2 А Ён сказаў ім у адказ: вечарам вы кажаце: будзе пагода, бо неба агністае;

    3 і раніцай: сёньня непагадзь, бо неба агніста-хмарнае. Крывадушнікі! аблічча неба вы ўмееце адрозьніваць, а азнакаў часу ня можаце?

    4 Род ліхі і пералюбны азнакі шукае, і азнака ня дасца яму, акрамя азнакі Ёны прарока. І пакінуўшы іх, адышоў.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.