Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 18:23-33

23 Дзеля гэтага Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які захацеў разрахавацца са слугамі сваімі.

24 Калі ж пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў дзесяць тысячаў талентаў.

25 А як ня меў што аддаць, пан ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што меў, і заплаціць.

26 Тады слуга той, упаўшы, пакланіўся яму, кажучы: "Пане! Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё табе аддам".

27 Пан, зьлітаваўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і дараваў яму пазыку.

28 А слуга той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з таварышаў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: "Аддай мне, што вінен".

29 Тады таварыш ягоны, упаўшы да ног яго, прасіў яго, кажучы: "Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё аддам табе".

30 А той не захацеў, але адыйшоўшы, кінуў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.

31 Таварышы ягоныя, убачыўшы, што сталася, вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, паведамілі пану свайму ўсё, што сталася.

32 Тады пан ягоны, паклікаўшы яго, кажа яму: "Злы слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты прасіў мяне.

33 Ці ж ня мусіў і ты зьлітавацца над таварышам тваім, як і я зьлітаваўся над табою?"

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.