10 І калі Ён увайшоў у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?»
11 А натоўпы казалі: «Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага».
12 І ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перакуліў.
13 І кажа ім: «Напісана: "Дом Мой домам малітвы будзе названы". А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».