Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 23:1-7

1 Тады Ісус прамовіў да натоўпаў і вучняў Сваіх,

2 кажучы: «На Майсеевай лаве паселі кніжнікі і фарысэі.

3 Дык усё, што скажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх, бо яны кажуць і ня робяць.

4 Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.

5 Усе ж учынкі свае яны робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічваюць крысо шатаў сваіх,

6 і любяць першыя месцы на вячэрах і першыя месцы ў сынагогах,

7 і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: "Раббі, раббі!"

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.