45 Хто такі верны і мудры слуга, якога гаспадар ягоны паставіў над хатнімі сваімі даваць ім ежу ў свой час?
46 Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.
47 Сапраўды кажу вам, што над усёю маёмасьцю сваёю паставіць яго.
48 А калі скажа той злы слуга ў сэрцы сваім: "Марудзіць прыйсьці гаспадар мой", —
49 і пачне біць таварышаў сваіх, таксама есьці і піць з п’яніцамі, —
50 прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,
51 і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.