Publicidade

Mateus 25

1 Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.

2 А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.

3 Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.

4 А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.

5 А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

6 А сярод ночы ўзьняўся крык: "Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!"

7 Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.

8 Дурныя ж сказалі мудрым: "Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць".

9 А мудрыя адказалі, кажучы: "Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе".

10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.

11 А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: "Пане, пане! Адчыні нам!"

12 Ён жа, адказваючы, сказаў: "Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас".

13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-