Publicidade

Mateus 25

14 Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.

15 І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.

16 Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.

17 Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.

18 А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.

19 Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.

20 І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: "Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх".

21 А пан ягоны прамовіў да яго: "Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго".

22 Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: "Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх".

23 Прамовіў да яго пан ягоны: "Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго".

24 А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: "Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.

25 І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё".

26 Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: "Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.

27 Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.

28 Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.

29 Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.

30 А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў".

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-