Publicidade

Mateus 26

1 І сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, сказаў вучням Сваім:

2 «Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне».

3 Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на панадворак першасьвятара на імя Каяфа.

4 І радзіліся яны, каб узяць Ісуса подступам і забіць.

5 Але казалі: «Ня ў сьвята, каб ня сталася замяшаньня ў народзе».

6 А Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага.

7 Падыйшла да Яго жанчына, якая мела алябастравы збанок міра шматкаштоўнага, і выліла на галаву Ягоную, калі Ён узьлягаў.

8 Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя абурыліся, кажучы: «Навошта гэткае марнаваньне?

9 Бо можна было добра прадаць гэтае міра і раздаць убогім».

10 А Ісус, зразумеўшы гэта, сказаў ім: «Што робіце прыкрасьць жанчыне? Бо яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.

11 Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.

12 Бо выліўшы міра гэтае на цела Маё, яна ўчыніла гэта на пахаваньне Маё.

13 Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ў-ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».

14 Тады пайшоў адзін з Дванаццаці, называны Юда Іскарыёт, да першасьвятароў.

15 Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.

16 І з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.

17 А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»

18 Ён жа сказаў: «Ідзіце ў горад да такога і такога і скажыце яму: "Настаўнік гаворыць: 'Час Мой блізкі; у цябе ўчыню Пасху з вучнямі Маімі'"».

19 І зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус; і падрыхтавалі Пасху.

20 А калі настаў вечар, Ён узьлёг з Дванаццацьцю.

21 І, калі яны елі, Ён сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне».

22 І, надта засмуціўшыся, яны пачалі гаварыць Яму, кожны з іх: «Ці ня я, Госпадзе?»

23 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Той, які мачае са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.

24 Сапраўды, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца; лепш было б яму, каб ня быў нарадзіўшыся чалавек гэты».

25 Адказваючы, Юда, які выдаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў».

26 Калі ж яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў вучням, і сказаў: «Бярыце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё».

27 І, узяўшы келіх і падзякаваўшы, даў ім, кажучы: «Піце з яго ўсе,

28 бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-19_11-20-24-