Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 27:27-31

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

27 Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго ўсю кагорту.

28 І, зьняўшы з Яго [ўсё], усклалі на Яго плашч пунсовы,

29 і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»

30 І тыя, што плявалі на Яго, узялі трысьціну, і білі па галаве Ягонай.

31 І, калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго плашч, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    27 Тады воіны намесьнікавы, узяўшы Ісуса ў прэторыю, сабралі на Яго цэлы полк,

    28 і разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуру;

    29 і, сплёўшы вянок зь цёрну, усклалі на галаву Яму і далі Яму ў правую руку кій, і, укленчыўшы перад Ім, кпілі зь Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!

    30 і плявалі на Яго і, узяўшы кій, білі па галаве Яго.

    31 І калі назьдзекаваліся зь Яго, зьнялі зь Яго пурпуру і апранулі Яго ў адзежу Ягоную, і павялі Яго на крыжаваньне.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.