Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 27:45,46,50-54

45 А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.

46 Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»

50 А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.

51 І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся.

52 І магілы адчыніліся; і шмат целаў памёршых сьвятых паўстала,

53 і, выйшаўшы з магілаў, пасьля ўваскрасеньня Ягонага ўвайшлі ў сьвяты горад і зьявіліся многім.

54 Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.