7 А ўбачыўшы мноства фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Учыніце ж плод, годны навяртаньня,
9 і ня думайце гаварыць у думках сваіх: "Бацьку маем Абрагама"; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
10 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; дык кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.