38 Вы чулі, што сказана: "Вока за вока і зуб за зуб".
39 А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,
40 і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты;
41 і хто прымусіць цябе ісьці з ім адну мілю, ідзі з ім дзьве.
42 Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.