Pular para o conteúdo
Publicidade

Мацьвея 7:15-23

15 Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.

16 Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?

17 Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.

18 Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.

19 Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.

20 Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.

21 Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!", увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.

22 Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?"

23 І тады прызнаюся ім: "Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне".

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.