10 І я даведаўся, што [належныя] часткі ахвяраў не давалі лявітам, і яны разьбегліся, кожны да поля свайго, лявіты і сьпевакі, якія рабілі працу сваю.
11 І я насварыўся на кіраўнікоў [лявітаў], і сказаў: «Чаму вы пакінулі Дом Божы?» І я сабраў [лявітаў], і паставіў іх на месца іхняе.
12 І ўся Юдэя прыносіла дзесяціну збожжа, віна і алею ў скарбніцы.