1 І ўстала ўся грамада, і ўзьняла голас свой, і плакаў народ у тую ноч,
2 і наракалі на Майсея і Аарона ўсе сыны Ізраіля, і ўся грамада казала: «Лепш, каб мы памерлі ў Эгіпце, або ў пустыні гэтай.
3 Навошта завёў нас ГОСПАД у зямлю гэтую, каб мы загінулі ад мяча, а жонкі нашыя і дзеці нашыя пайшлі ў палон? Ці ня лепш нам вярнуцца ў Эгіпет?»
9 Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і ня бойцеся народу той зямлі, бо яны як хлеб для нас. Адыйшла абарона іхняя ад іх, а з намі ГОСПАД. Ня бойцеся іх».
33 І сыны вашыя будуць блукаць у пустыні сорак гадоў, і будуць насіць нявернасьць вашую, пакуль ня счэзнуць трупы вашыя ў пустыні.
34 Па ліку сарака дзён, на працягу якіх аглядалі вы зямлю, дзень [будзе залічаны] за год, сорак гадоў вы будзеце насіць беззаконьне вашае і даведаецеся, што такое, калі Я пакінуў вас.