46 І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі кадзільніцу і ўлажы ў яе агонь з ахвярніка, улажы кадзіла, і пабяжы хутка да грамады, і перамольвай за яе, бо ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА і пачалася пляга».
47 І зрабіў Аарон, як сказаў Майсей, і прыбег да царквы, і вось, ужо пачалася пляга сярод народу. І ён палажыў кадзіла, і перамольваў за народ.
48 І ён стаў паміж памёршымі і жывымі, і пляга спынілася.