Pular para o conteúdo
Publicidade

Лікі 5:12-15,29-31

12 «Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: "Муж, жонка якога здрадзіць яму, і будзе няверная яму нявернасьцю,

13 і ляжа з ёй [чужы] мужчына, і вылье насеньне, і гэта будзе схавана ад мужа ейнага, і яна будзе нячыстай, але няма сьведкаў і яе не злавілі [на распусьце],

14 і дух рэўнасьці зый­дзе на мужа, і ён будзе рэўна­ваць жонку сваю, што яна занячысьцілася, або зыйдзе на яго дух рэўнасьці, і ён будзе рэўна­ваць жонку сваю, а яна не занячысьцілася,

15 няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай, але ня вылье на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра рэўнасьці, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.

29 Гэта закон адносна рэўнасьці, калі жонка здра­дзіць мужу свайму і станецца нячыстай.

30 Або калі на мужа зыйдзе дух рэўнасьці, і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, і ён паставіць яе перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятар зробіць усё паводле закону гэтага.

31 І будзе муж чысты ад віны, а тая жонка панясе віну сваю».

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.