Pular para o conteúdo
Publicidade

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18

1 Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.

2 Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой.

3 Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам ганьба.

4 Словы вуснаў чалавечых глыбокія воды, крыніца мудрасьці бурлівы ручай.

5 Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.

6 Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.

7 Вусны дурня загуба ягоная, а мова ягоная пастка для душы яго.

8 Словы пляткара як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.

9 Нядбайны ў рабоце сваёй брат нішчыцеля.

10 Імя ГОСПАДА магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

11 Маёмасьць багатага умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры высокія.

12 Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.

13 Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.

14 Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também